BE RU EN

Сасновіч перамагла паўфіналістку Уімблдона-2013 на турніры ў Будапешце

  • 21.02.2017, 21:18

Беларуска перамагла бэльгійку Кірстэн Фліпкенс і выйшла ў другое кола турніру.

21 лютага на старце асноўнай сеткі Аляксандра Сасновіч нанесла паразу найспрактыкаванай 31-гадовай бэльгійцы Кірстэн Фліпкенс (№ 74), якая ў 2013 годзе дабралася да паўфіналу Уімблдона. Беларуска перамагла з лікам 4:6, 6:4, 6:1, паведамляе tut.by

Спаборніцай Аляксандры Сасновіч у наступным раўндзе стане францужанка Паўліна Парменцье (№62).

У асноўны раўнд спаборніцтваў Аляксандра Сасновіч прабівалася праз кваліфікацыю, падолеўшы Галіну Васкабоеву (№258 рэйтынгу WTA) з Казахстана— 7:6 (7:5), 6:7 (4:7), 6:4, а затым перамогшы Івану Ёравіч з Сэрбіі (№ 146) — 3:6, 6:3, 6:4.

Апошнія навіны