BE RU EN

Навукоўцы: Восем рэгіёнаў Расеі неўзабаве сыдуць пад ваду

  • 21.02.2017, 20:56

Адбыцца гэта можа ўжо праз паўстагоддзя.

Найбліжэйшыя 50 гадоў затопіць восем рэгіёнаў Расеі. Да такой высновы прыйшлі расейскія навукоўцы з Уральскага федэральнага ўніверсітэта (УрФУ).

На думку навукоўцаў, праз глабальнае пацяпленне і раставанне леднікоў пад пагрозай затаплення апынуліся Краснаярскі край, Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, Якуція, Архангельская і Мурманская вобласці, паведамляюць «Весткі».

Паводле звестак спецыялістаў, за апошнія паўстагоддзя тэмпература ў Арктыцы павысілася на 5 градусаў і складае -5 замест нармальных -10 градусаў. Як паведамляе «Федэральнае агенцтва навін», патоп адбудзецца, калі слупок тэрмометра дасягне дадатнай адзнакі.

Апошнія навіны