BE RU EN

Год жыцця Менска паказалі за пяць хвілін

  • 21.02.2017, 18:23

Ролік быў зняты з вышыні птушынага палёту.

Бачыць сталіцу з узроўню дахаў для многіх людзей цяжка, таму прапануем зірнуць на яе ў новым роліку. Калі глядзець пад ногі або выключна наперад, можна не заўважыць шмат чаго прыгожага.

Пра гэта як ніхто іншы ведаюць відэёграфы, якія любяць здымаць Менск з вышыні. Бачыць сталіцу з узроўню дахаў для многіх людзей цяжка, onliner.by прапануе зірнуць на яе ў новым роліку.

Аўтар запісу — відэёграф Дзмітрый Важнік. Маладзён захапляецца відэаздымкай і стварэннем таймлапсаў.

— Цяпер шмат часу надаю здымкам з робата са сваёй нагі, — распавёў Дзмітрый. — Даволі часта езджу здымаць у розныя краіны. Увесь час, што знаходжуся ў Менску, я патроху здымаю. Гэтае відэа фактычна — гэта зрэз за год. Ад зімы да зімы. Ролік атрымаўся дзіўным нават для мяне самога. Ён склаўся неяк сам. Па сутнасці, гэта сціснуты няпросты мой 2016 год.

Апошнія навіны