BE RU EN

Відэафакт: японка распавядае, чаму беларуская мова для яе родная

  • 21.02.2017, 15:57

Сіоры Кіасава два гады вывучала беларускую мову ў БДУ і наведвала курсы «Мова нанова».

На філалагічным факультэце БДУ пачаўся тыдзень беларускай мовы. На свяце ў Дзень роднай мовы выступілі не толькі дэкан факультэта Іван Роўда, паэт Навум Гальпяровіч, але і беларускамоўная госця з Японіі Сіоры Кіасава, паведамляе «Еўрарадыё».

Сіоры - аспірантка Цукубскага ўніверсітэта, якая два гады вывучала беларускую мову ў БДУ і наведвала курсы «Мова нанова». Цяпер выкладае беларускую мову ў японскім універсітэце. Сёння падчас свайго выступу перад студэнтамі філфака Сіоры прачытала ўрывак верша Рыгора Барадуліна і распавяла, чаму беларуская мова стала для яе такой жа роднай, як і японская.

Апошнія навіны