BE RU EN

Беларускі тэнісіст выйшаў у другое кола турніру ў Італіі

  • 21.02.2017, 15:00

Ягор Герасімаў падолеў прадстаўніка Нямеччыны.

Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (466 АТП) выйшаў у другое кола асноўнай сеткі «Чэленджэр» у Італіі. У першым коле наш суайчыннік падолеў немца Маціяса Бахінгера (416) - 6:4, 7:6, паведамляе «Прессбол».

Ягор Герасімаў (466 АТП, Беларусь, Q) - Маціяс Бахінгер (416 ATП, Нямеччына, Q) - 6:4, 7:6 (5)

Нагадаем, учора Ягор Герасімаў (466 АТП) прабіўся ў асноўную сетку «Чэленджэра» ў Італіі. У трэцім раўндзе кваліфікацыі наш суайчыннік падолеў паляка Міхала Пшысежнага (398) - 6:7, 7:6, 6:4.

Апошнія навіны