BE RU EN

Незалежныя пісьменнікі патрабуюць ад Мінкульта вярнуць СБП статус творчага саюзу

  • 20.02.2017, 21:31

Раней улады прыраўнялі Саюз беларускіх пісьменнікаў да дармаедаў.

Саюз беларускіх пісьменнікаў патрабуе ад Міністэрства культуры вярнуць гэтаму грамадскаму аб'яднанню статус творчага саюза, паведамляе «Еўрарадыё».

У распаўсюджанай заяве сакратарыята адзначаецца, што неўключэнне Мінкультам пісьменніцкай арганізацыі ў лік творчых саюзаў «шкодзіць нацыянальнаму і грамадска-культурнаму развіццю краіны, правакуе міжнародны рэзананс і негатыўна ўплывае на імідж нашай дзяржавы».

Ён патрабуе перагляду пастановы, прынятай Міністэрствам культуры, і вяртання грамадскаму аб'яднанню статусу творчага саюза.

СБП падкрэслівае, што з'яўляецца найстарэйшым творчым аб'яднаннем Беларусі.

Сярод яго заснавальнікаў былі Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Янка Маўр, у кіраванні ім удзельнічалі ўсе народныя паэты і пісьменнікі (у тым ліку Міхась Лынькоў, Аркадзь Куляшоў, Янка Брыль, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч).

Апошнія навіны