BE RU EN

У Расеі ашуканцы прадавалі кантовыя шклянкі замест «айфонаў»

  • 20.02.2017, 20:09

Расейцы куплялі праз інтэрнэт, iPhone, а на пошце атрымлівалі кантовыя шклянкі або камень.

У верасні мінулага года мы пісалі аб эпідэміі махлярства, якая ахапіла Расею: мясцовыя жыхары куплялі праз інтэрнэт, iPhone, а на пошце атрымлівалі кантовую шклянку або камень.

Ахвярамі злачынцаў сталі тысячы расейцаў. Сёння «Пошта Расеі» паведаміла аб тым, што ўдалося затрымаць ашуканцаў сіламі ўласнай службы бяспекі і праваахоўных органаў Масквы.

Як паведамляе афіцыйны сайт пошты, толькі ў студзені 2017 года яны атрымалі ў якасці накладной платы звыш $104 000 ад легкадумных пакупнікоў. За ўвесь час дзеяння групоўка ашуканцаў магла зарабіць сотні тысяч даляраў.

Адным з удзельнікаў групоўкі была дзяўчына, якую затрымалі ў аддзяленні сувязі адразу пасля атрымання накладной платы за пасылку з падробленымі прыладамі. Паводле справы ёсць яшчэ чацвёра падазраваных..

Апошнія навіны