BE RU EN

У Менску эпідэмія грыпу?

  • 20.02.2017, 18:00

Чытачы charter97.org паведамляюць, што лякарні залюдненыя дарэшты.

«Просьба разгледзець пытанне аб эпідэмічнай сітуацыі ў Менску. У дачкі ў школе №159 у пачатку мінулага тыдня прыйшлі на ўрок толькі 8 чалавек з класа.

Са слоў участковай лекаркі, ім забаронена выстаўляць дыягназ грып. Усім лепяць ВРВІ. З малодшым сынам цяпер у інфекцыйным аддзяленні. Аддзяленне залюдненае дарэшты. Ляжым у санпрапускніку. Са слоў мясцовага лекара, «афіцыйна эпідэмічнай сітуацыі ў нас няма», - напісала чытачка Charter97.org.

Апошнія навіны