BE RU EN

Гомельскі «дармаед» перамог у судзе падатковую інспекцыю

  • 20.02.2017, 17:53

Аляксандра Сямёнава, які ў судзе дамагаўся прызнання падатку на «дармаедаў» незаконным, вызвалілі ад выплаты абсурднага збору.

Жыхар Гомеля Аляксандр Сямёнаў, які падаў пазоў у суд на падатковую інспекцыю, якая адправіла яму «ліст шчасця», вызвалены ад выплаты збору, паведамляе tut.by.

У пятніцу, 17 лютага, адбылося шостае ў ліку пасяджэнне, на якім была прынятая пастанова вызваліць ад выплаты збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў 82 чалавекі. Сярод іх - 53-гадовы гамяльчук Аляксандр Сямёнаў.

Нагадаем, у лістападзе мужчына атрымаў «ліст шчасця» з падатковай. Абскардзіў яго спачатку ў раённай, затым у абласной інспекцыі. Калі атрымаў адмову, звярнуўся ў суд. У сваім пазове Аляксандр просіць прызнаць дэкрэт Лукашэнкі супярэчным Канстытуцыі, а яго самога - чалавекам, якія ўдзельнічаў у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў.

21 лютага ў судзе Цэнтральнага раёна павінна адбыцца чарговае судовае паседжанне паводле пазову Сямёнава, аднак 20 лютага стала вядома, што мужчыну ад выплаты збору вызвалілі. Камісія ўлічыла шэраг аб'ектыўных прычын, сярод іх - працоўны стаж, а таксама той факт, што гамяльчук працаваў на зямельным надзеле, які належыць яму, у 2015 годзе, і іншыя аспекты і вызваліла гамельчука ад неабходнасці выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў.

Апошнія навіны