BE RU EN

Беларусы байкатуюць антыканстытуцыйны дэкрэт

  • 20.02.2017, 16:53

Паводле звестак міністэрства на апошні дзень збору скандальнага падатку, 90% «дармаедаў» адмовіліся яго плаціць.

Сёння заканчваецца тэрмін выплаты збору для грамадзян, якія ў 2015 годзе не працавалі і не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў, паведамляе «Радыё Свабода».

У Міністэрстве падаткаў і збораў адзначаюць, што пэўную суму - 360 рублёў, або 180 даляраў заплацілі толькі 48 000 чалавек. Гэта роўна 10% ад усёй колькасці «дармаедаў», якіх установа налічыла агулам у краіне - больш за 470 тысяч. Адпаведна, у бюджэт паступіла блізу 14 мільёнаў рублёў, што нашмат менш запланаванай лічбы.

Паведамляецца, што ад збору могуць вызваліць тых, хто апынуўся ў «складанай жыццёвай сітуацыі». Адпаведныя заявы разглядаюць мясцовыя органы ўлады. Калі жыццёвая сітуацыя заяўніка падасца ім недастаткова складанай, выплаціць збор трэба будзе цягам 30 каляндарных дзён пасля 20 лютага. Інакш - дадатковы штраф сумай ад 2 да 4 базавых адзінак або адміністрацыйны арышт.

Пакуль колькасць задаволеных скаргаў вымяраецца ўсяго некалькімі сотнямі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. У палове выпадкаў гаворка ідзе аб грамадзянах, якія пацвердзілі, што былі ў 2015 годзе за мяжой. Яшчэ адна вызваленая катэгорыя - бацькі, якія выхоўваюць дзяцей да 7 гадоў.

Апошнія навіны