BE RU EN

Прэзідэнт Польшчы ўзнагародзіў дырэктарку «Белсата»

  • 20.02.2017, 16:20

Агнешка Рамашэўская ўганараваная Крыжам Свабоды і Салідарнасці.

Дырэктарку «Белсата» Агнешку Рамашэўскую ўзнагародзілі Крыжам Свабоды і Салідарнасці (Krzyż Wolności i Solidaności). Гэтая ўзнагарода прызначаецца прэзідэнтам Польшчы на просьбу Інстытута нацыянальнай памяці (Instytut Pamięci Narodowej).

Аб атрыманні высокай узнагароды Агнешка Рамашэўская паведаміла на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Крыжам Свабоды і Салідарнасці адзначаюць грамадскіх актывістаў, якія змагаліся з камуністычнай дыктатурай часоў Польскай Народнай Рэспублікі.

Апошнія навіны