BE RU EN

Найлепшыя новыя стадыёны свету каштуюць танней, чым рэканструкцыя «Дынама»

  • 20.02.2017, 12:37

Рамонт сталічнага стадыёна будзе каштаваць беларусам $200 мільёнаў.

Сайт StadiumDB.com праводзіць галасаванне, каб вызначыць найлепшы стадыён свету, пабудаваны (рэканструяваны, уведзены ў эксплуатацыю) у 2016 годзе. Да 4 сакавіка кожны можа ўзяць у ім удзел і выбраць 5 арэн, расставіўшы іх па месцах, піша «Трибуна».

Сярод прэтэндэнтаў няма ніводнага беларускага стадыёна. Прычына банальная – за азначаны перыяд у нашай краіне нічога вартага не пабудавалі (арэна «Менска» – гэта добра, але ўзровень крыху не той). Магчыма, у наступным годзе мы зможам прагаласаваць за стадыён «Дынама», рэканструкцыя якога ўвайшла ў завяршальную стадыю. На яе планавалася выдаткаваць 200 мільёнаў даляраў – сур'ёзныя грошы. У многіх краінах за іх прымудрыліся з нуля ўзвесці новыя арэны, прычым вельмі сімпатычныя. Давайце глядзець.

AFAS Stadion (Мехелен, Бельгія)

Каманда: «Мехелен»

Умяшчальнасць: 18 477

Гады будаўніцтва: 2015-2016

Кошт: $10 млн.

Allianz Stadion (Вена, Аўстрыя)

Каманда: «Рапід»

Умяшчальнасць: 28 345

Гады будаўніцтва: 2014-2016

Кошт: $57 млн.

Ashton Gate (Брысталь, Англія)

Каманда: «Брысталь Сіці» (2-гі дывізіён)

Умяшчальнасць: 27 699

Гады будаўніцтва: 2014-2017

Кошт: $56,6 млн

Cape Coast Stadium (Кейп-Косця, Гана)

Каманда: «Эбусуа Дуорфс»

Умяшчальнасць: 15 000

Гады будаўніцтва: 2013-2016

Кошт: $33,5 млн

Community4you-Arena (Хемніц, Нямеччына)

Каманда: «Хемніцэр» (3-ці дывізіён)

Умяшчальнасць: 15 479

Гады будаўніцтва: 2014-2016

Кошт: $29 млн

Dacia Arena (Удзінэ, Італія)

Каманда: «Удзінэзэ»

Умяшчальнасць: 25 144

Гады будаўніцтва: 2013-2015

Кошт: $23,6 млн

Doosan Arena (Пльзень, Чэхія)

Каманда: «Вікторыя Пльзень»

Умяшчальнасць: 11 700

Гады будаўніцтва: 2011-2016

Кошт: $20,2 млн

Estadio Campeón del Siglo (прыгарад Мантэвідэа, Уругвай)

Каманда: «Пеньяроль»

Умяшчальнасць: 40 005

Гады будаўніцтва: 2014-2016

Кошт: $40 млн

Estádio do Maritimo (Фуншал, Партугалія)

Каманда: «Марыціму»

Умяшчальнасць: 10 932

Гады будаўніцтва: 2009-2016

Кошт: $37,6 млн

Estadio Tecnológico de Oaxaca (Оахака, Мексіка)

Каманда: «Алебрыхес»

Умяшчальнасць: 17 200

Гады будаўніцтва: 2013-2016

Кошт: $16 млн.

Karbala International Stadium (Кебела, Ірак)

Каманда: «Кебела»

Умяшчальнасць: 30 000

Гады будаўніцтва: 2012-2016

Кошт: $98,2 млн

Mosaic Stadium (Рэджайна, Канада)

Каманда: «Саскачаван Рафрайдэрс» (канадскі футбол)

Умяшчальнасць: 33 000

Гады будаўніцтва: 2014-2016

Кошт: $212 млн. (трохі даражэй «Дынама», але амаль тое ж самае)

Şenol Güneş Stadyumu (Трабзон, Турцыя)

Каманда: «Трабзонспор»

Умяшчальнасць: 41 461

Гады будаўніцтва: 2013-2016

Кошт: $60 млн

Sivas Arena (Сівас, Турцыя)

Каманда: «Сіваспор»

Умяшчальнасць: 27 532

Гады будаўніцтва: 2013-2016

Кошт: $21.3 млн

Stade Omnisports de Bafoussam (Бафусам, Камерун)

Умяшчальнасць: 20 142

Гады будаўніцтва: 2014-2016

Кошт: $14,9 млн

Stadion Miejski (Бельска-Бяла, Польшча)

Каманды: «Падбескідзе» (2-гі дывізіён), БКС (4-ты дывізіён)

Умяшчальнасць: 15 076

Гады будаўніцтва: 2012-2015

Кошт: $27.2 млн

Stadion Pakansari (Сібінонге, Інданезія)

Каманда: «Персікабо Богар» (2-гі дывізіён)

Умяшчальнасць: 31 000

Гады будаўніцтва: 2012-2016

Кошт: $47,3 млн

Stadion Zwickau (Цвікау, Нямеччына)

Каманда: «Цвікау» (3-ці дывізіён)

Умяшчальнасць: 10 134

Гады будаўніцтва: 2015-2016

Кошт: $22,5 млн

Steigerwaldstadion (Эрфурт, Нямеччына)

Каманда: «Рот-Вайс Эрфурт» (3-ці дывізіён)

Умяшчальнасць: 18 559

Гады будаўніцтва: 2015-2016

Кошт: $48 млн.

Vodafone Arena (Стамбул)

Каманда: «Бешыкташ»

Умяшчальнасць: 41 903

Гады будаўніцтва: 2013-2016

Кошт: $104 млн

Windsor Park (Белфаст, Паўночная Ірландыя)

Каманды: «Лінфілд», нацыянальная каманда

Умяшчальнасць: 18 614

Гады будаўніцтва: 2014-2016

Кошт: $47,8 млн

Yeni Eskişehir Stadyumu (Эскішэхір, Турцыя)

Каманда: «Эскішэхірспор» (2-гі дывізіён)

Умяшчальнасць: 34 930

Гады будаўніцтва: 2013-2016

Кошт: $33,7 млн

Апошнія навіны