Гомельскі актывіст: Толькі пратэсты прымусяць уладу пайсці на саступкі
- 20.02.2017, 11:42
Улады скасуюць абсурдны дэкрэт, калі працягнуцца акцыі пратэсту.
«Улады скасуюць дэкрэт №3, калі працягнуцца асэнсаваныя і добра падрыхтаваныя пратэсты», - распавёў «Радыё Рацыя» прадстаўнік сацыяльнага руху «Разам».
- Калі народ выйдзе і выйдзе з правільнымі патрабаваннямі і лозунгамі, то яны прыслухаюцца, бо ў іх папросту не будзе іншага выхаду. У гэтага дэкрэта дзве мэты, пра якія таксама не заўсёды кажуць. Першая, папаўненне бюджэту, фіскальныя мэты, а другая - зніжэнне кошту рабочай сілы. Ва ўмовах эканамічнага крызісу і прыватны наймальнік і дзяржаўны капітал імкнуцца максімальна знізіць кошт рабочай сілы. Сёння сапраўды мноства выпадкаў, калі людзі, каб не падпасці пад дэкрэт, уладкоўваюцца на 0,25 стаўкі.
Гомельскі актывіст Юрый Глушакоў перакананы, што дэкрэт №3 ударыў па найбольш неабароненых пластах насельніцтва.