BE RU EN

На мяжы з Польшчай стаяць чэргі з легкавых аўтамабіляў

  • 20.02.2017, 10:43

Чэргі з легкавых аўтамабіляў адзначаюцца на мяжы з Польшчай, фур - на мяжы з Літвой.

Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Паводле звестак на 8.00 20 лютага, на мяжы Беларусі і краін ЕЗ знаходзіцца блізу 600 аўтамабіляў. На выездзе з Беларусі ў Польшчу ў пункце пропуску «Берасце» ў чарзе зарэгістравана 80 легкавых аўтамабіляў, у «Брузгах» - 47.

Чэргі з фур на беларуска-польскай мяжы нязначныя: у пункце пропуску «Казловічы» чакаюць уезду ў Беларусь 6 грузавых аўтамабіляў.

У пункце пропуску «Каменны Лог» чакаюць выезду з Беларусі ў Літву 190 фур, а ўезду ў Беларусь - 10. У пункце пропуску «Катлоўка» на выездзе з Беларусі ў чарзе знаходзяцца 110 фур. У «Беняконях» у чэргах на выезд з Беларусі стаіць 71 фура, у «Прывалцы» - 95.

На мяжы з Украінай і Латвіяй чэргаў аўтамабіляў няма.

Апошнія навіны