BE RU EN

Пратэстоўцы пачалі будаваць намётавы гарадок на поўначы Менска

  • 20.02.2017, 9:47

У Курапатах будзе праходзіць дзённая вахта.

На поўначы Менску раніцай 20 лютага актывісты пачалі пратэст супраць высечкі дрэў і пачатку будаўніцтва офіснага цэнтра за некалькіх дзясяткаў метраў ад Курапатаў - месца пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч кіруе доўгатэрміновай акцыяй у абарону мемарыяла ахвяраў сталінізму ў Курапатах, паведамляе «Радыё Свабода».

Каля месца будаўніцтва офіснага цэнтра будзе вахта, дзяжурства праціўнікаў гэтага будаўніцтва, на прыклад доўгатэрміновай акцыі 2001-2002 гадоў, калі тут будавалася Менская колавая дарога, паведаміў Дашкевіч.

«Мы робім гэта для таго, каб абараніць Курапаты. Гэта ахоўная зона вакол Курапатаў. Спадзяемся, што да нас далучацца і жыхары гэтага мікрараёна, якія кажуць, што для іх гэтая будоўля стала навінай, з імі ніхто не раіўся наконт гэтага будаўніцтва», - заявіў актывіст.

«Гэта пастанова Менгарвыканкама нумар 162 ад 20 студзеня 2017 года. Заказчык будаўніцтва - таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кіпрэканструкцыя», будуе грамадства з абмежаванай адказнасцю «Белрэканструкцыя», - распавядаў журналістам сакратар управы сойму КХП БНФ Алесь Чахольскі. - Хутчэй за ўсё, гэта даччыныя фірмы. «Кіпрэканструкцыя» мае юрыдычны адрас на Ваўпшасава, 22а, пакой 22».

Апошнія навіны