BE RU EN

На вуліцы Багдановіча ў Менску сутыкнуліся тры аўтамабілі і тралейбус

  • 2.02.2017, 11:16

Масавая аварыя прывяла да спынення руху грамадскага транспарту ў гэтым раёне.

На вуліцы Багдановіча раніцай 2 лютага адбылася масавая аварыя: сутыкнуліся тры аўтамабілі і тралейбус. Пра гэта tut.by распавяла прадстаўніца ДАІ Цэнтральнага раёна Анастасія Радзько.

— А 9.10 23-гадовая кіроўца Volkswagen Polo ехала па вуліцы Багдановіча з боку вуліцы Я. Купалы ў напрамку праспекта Пераможцаў у другой паласе і ўчыніла сутыкненне з Mitsubishi Colt, што спынілася перад святлафорам, — сказалі ў ДАІ.

Ад удару Mitsubishi прасунулася наперад і ўрэзаўся ў Peugeot, а Volkswagen адкінула направа на тралейбус, які ехаў у суседняй паласе.

На шчасце, у ДТЗ ніхто не пацярпеў. Паводле факта аварыі праводзіцца праверка.

Рух транспарту ў раёне здарэння быў сур'ёзна абцяжараны, тралейбусаў — паралізаваны.

Апошнія навіны