BE RU EN

На «Еўравізію 2017» ужо прадалі больш за 11 тысяч квіткоў

  • 19.02.2017, 21:46

За тры дні ад старту продажу квіткоў на «Еўравізію 2017» амаль пятую іх частка раскупілі.

Паводле стану на 17 лютага агульныя продажы квіткоў на «Еўравізію 2017» склалі 11 019 адзінак, у гэтую лічбу не ўваходзяць закрытыя продажы для фан-клубаў, паведамляе агенцтва «Укрінфарм» са спасылкай на звесткі афіцыйнага білетнага агента конкурсу ў Кіеве Concert.ua.

Адзначаецца, што ўжо раскупілі амаль пятую частку квіткоў.

«На сённяшні дзень прапрацоўваюцца квоты і заяўкі на квіткі ад дэлегацый, спонсараў, пасольстваў краін-удзельніц, партнёраў конкурсу. Цяпер вызначаецца рэшта квіткоў. Інфармацыя пра гэта будзе апублікаваная пасля 21 лютага на сайце «Еўравізіі» і на старонках мерапрыемствы ў Facebook», - гаворыцца ў паведамленні.

Першая партыя квіткоў на «Еўравізію2017» паступіла ў продаж увечары 14 лютага. Іх кошт, у залежнасці ад мерапрыемства, складаў ад €8 да €500. Квіткі на фінал конкурсу раскупілі за 15 хвілін.

Украіна атрымала права на правядзенне «Еўравізіі 2017» пасля перамогі Джамалы з песняй «1944» на конкурсе 2016 года. Конкурс пройдзе ў Міжнародным выставачным цэнтры Кіева.

Беларусь на песенным конкурсе прэзентуе група Navi.

Улады горада прагназуюць, што на «Еўравізію» ва Украіну прыедзе амад 20 тысяч іншаземцаў.

Апошнія навіны