BE RU EN

Пасля раздачы разліковых квіткоў работніцы «Слонімскага вінзавода» плакалі

  • 19.02.2017, 16:40

Работнікі на некалькі гадзін спынілі працу і не хацелі запускаць цэх.

Работнікі філіяла «Слонімскі вінзавод» адкрытага акцыянернага таварыства «Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь» ў канцы мінулага тыдня атрымалі квітанцыі аб заробку і былі шакаваныя.

Заробак у іх у параўнанні з мінулымі месяцамі паменшыўся на 70-90 рублёў.

Пра гэта «Радыё Рацыя» паведамілі работнікі разліўнога цэха №1. Са слоў работнікаў, яны на некалькі гадзін спынілі працу і не хацелі запускаць цэх. Бо на іх рахункі паступілі заробкі блізу 270 рублёў. Многія жанчыны, калі ўбачылі разліковыя квіткі, пачалі плакаць, задаючы пытанне дырэктару філіяла Андрэю Чышчэні: «Як можна за такія грошы пракарміць сям'ю і аплаціць камунальныя паслугі?»

Пасля гутаркі з кіраўніком філіяла, запусцілі цэх, але надзеі на лепшае работнікам філіяла «Слонімскі вінзавод» ніхто не даў.

Апошнія навіны