BE RU EN

У эфір дзяржаўнага радыё вяртаюць перадачу «Піянерская зорка»

  • 19.02.2017, 16:28

Дырэкцыя Беларускага дзяржаўнага радыё наважыла вярнуцца ў мінулае.

Радыёперадача «Піянерская зорка» вяртаецца ў эфір Беларускага дзяржаўнага радыё 20 лютага: яна выйдзе ў рамках дзіцячай перадачы «Мэры Попінс» на канале «Культура».

Як паведамляе БелТА, у гэтай радыёперадачы дзецям будуць расказваць пра піянерскі рух, яго асаблівасці і традыцыі.

«Піянерская зорка» — дзіцячая перадача, якая штодня выходзіла ў ранішнім радыёэфіры ў савецкі час. Першы эфір адбыўся 19 красавіка 1925 года. У ёй выходзілі рэпартажы, інтэрв'ю і іншыя матэрыялы, арыентаваныя на вучняў малодшых і сярэдніх класаў.

Апошні выпуск выйшаў 30 снежня 1991 года.

Апошнія навіны