BE RU EN

Віцебскі актывіст: Першы раз за 25 гадоў сабралася столькі людзей на акцыю пратэсту

  • 19.02.2017, 16:12

Цэнтральная плошча горада стала плошчай нашай перамогі.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў ІП і грамадскі актывіст з Віцебска Ігар Лапо.

«Толькі прыйшоў з нашай Плошчы.

Нягледзячы на вельмі слабую інфармаванасць віцяблян пра акцыю (многія даведаліся выпадкова, у апошні момант),

Нягледзячы на страх людзей, што магчымы «хапун» і штрафы,

Нягледзячы на агіднае надвор'е - холад і вецер людзі ўсё ж прыйшлі.

ФОТА: VKURIER.BY
ФОТА: VKURIER.BY
ФОТА: VKURIER.BY
ФОТА: VKURIER.BY
ФОТА: VKURIER.BY
ФОТА: VKURIER.BY

І прыйшло, нават з улікам пералічаных прычын для Віцебска не мала, па маіх падліках больш за 200 чалавек. Гэта першы раз за апошнія 25 гадоў столькі людзей сабралася на акцыю пратэсту!

Народ сам сабраўся і паказаў, што можа і не баіцца.

Нашымі людзьмі можна ганарыцца, нягледзячы ні на што ўлада не зламала людзей.

Дзякуй усім, хто не збаяўся і прыйшоў на нашу Плошчу, Плошчу нашай Перамогі над страхам і абыякавасцю».

Апошнія навіны