BE RU EN

У Маскве прайшла акцыя салідарнасці з абуранымі беларусамі

  • 19.02.2017, 13:59

«Лукашэнка, мы твае працадаўцы», - заявілі пратэстоўцы каля беларускай амбасады.

У Маскве адбылося пікетаванне беларускай амбасады. Акцыю правялі сябры незарэгістраванага Беларускага левага фронту, якія аказаліся ў Расеі ў пошуку працы, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Мы - не нахлебнікі, а твае працадаўцы!» – такі быў асноўны пасыл пікетоўцаў Лукашэнку.

Лідар Беларускага левага фронту Дзмітрый Кудранок адзначыў, што гэта не толькі патрабаванне скасаваць сумна вядомы дэкрэт №3, але і салідарнасць з усімі беларусамі, якія праз беспрацоўе на Радзіме апынуліся ў Расеі. З ягоных слоў, беларускія гастарбайтэры хочуць дадому, але вернуцца, калі зменіцца эканамічная сітуацыя:

- Людзі хочуць дадому, у іх тут сем'і, бацькі і праблемы, якія трэба вырашаць. Людзі стаміліся бегаць па ўсім свеце ў пошуках працы і хочуць вярнуцца на Радзіму.

Пікетоўцаў расейская паліцыя не чапала, але з беларускай амбасады выйшаў чалавек у форме супрацоўніка КДБ і пачаў запісваць відэа. У заключэнне ўдзельнікі перадалі свае патрабаванні беларускаму амбасадару.

Апошнія навіны