BE RU EN

Ігар Крывушэнка можа ўзначаліць нацыянальную каманду Беларусі ў футболе

  • 19.02.2017, 13:38

Цяпер Крывушэнка знаходзіцца з жодзінскай «Тарпедай» на зборы ў Турцыі.

Паводле звестак pressball.by, Ігар Крывушэнка можа стаць галоўным трэнерам нацыянальнай каманды Беларусі. Цалкам імаверна, што ягоная кандыдатура будзе прадстаўлена ў канцы лютага выканкаму БФФ для зацвярджэння. Цяпер Крывушэнка знаходзіцца з жодзінскай «Тарпедай»-Белазам на зборы ў Турцыі, які працягнецца да 1 сакавіка. Каментаваць сітуацыю рулявы адмовіўся.

Нацыянальную каманду Беларусі ў сакавіку чакаюць два матчы. 25 сакавіка — адборачны паядынак ЧС-2018 са шведамі ў Стакгольме. 28 сакавіка — таварыская сустрэча з македонцамі ў Скоп'е.

Апошнія навіны