BE RU EN

Домрачава і Скардзіна возьмуць удзел у мас-старце на ЧС у біятлоне

  • 19.02.2017, 12:44

Гонка ў аўстрыйскім Хохфільцэне пачнецца а 13.20 паводле менскага часу.

Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна возьмуць удзел у гонцы з масавым стартам, якая пройдзе сёння ў рамках чэмпіянату свету ў біятлоне ў аўстрыйскім Хохфільцэне. Гонку пакажуць у жывым эфіры на тэлеканале «Беларусь 5», пачатак а 13.20, паведамляе euroradio.fm.

Прадстаўнікі мужчынскай нацыянальнай каманды Беларусі ў біятлоне не будуць удзельнічаць у мас-старце — мужчынская гонка адбудзецца а 16.35 і скончыць праграму сусветнага першынства.

Раней на гэтым чэмпіянаце Дар'я Домрачава здабыла срэбра ў гонцы пераследу. Гэта адзіная ўзнагарода Беларусі на спаборніцтвах у Хохфільцэне.

Апошнія навіны