BE RU EN

У Кітаі заступіў на службу першы ў свеце робат-паліцыянт

  • 19.02.2017, 11:13

«Рабакоп» можа ахоўваць тэрыторыю без дапамогі чалавека, сканаваць і распазнаваць твары пасажыраў.

На вакзале ў кітайскай правінцыі Хэнань з'явіўся першы робат-патрульны, паведамляе ў суботу агенцтва China News Service (пераклад – ria.ru).

Паведамляецца, што робат-паліцыянт заступіў на дзяжурства ў зале чакання на вакзале для хуткасных цягнікоў горада Чжэнчжоў яшчэ напярэдадні.

Робат можа ахоўваць тэрыторыю без дапамогі чалавека, сканаваць і распазнаваць твары пасажыраў. Ён здольны адказваць на пытанні пасажыраў, сканаваць узровень тэмпературы і папярэджваць пра пагрозу пажару.

Адзначаецца, што цягам тыдня робат будзе працаваць у тэставым рэжыме, пасля чаго будзе стала дзяжурыць па начах.

На фотаздымках, якія публікуе агенцтва, відаць, што чорна-белы робат вышынёй менш за чалавечы рост перасоўваецца на колах, а на яго паверхні размешчанае мноства сэнсараў.

Апошнія навіны