BE RU EN

Арыштаваная маёмасць былога міністра гандлю Чаканава

  • 19.02.2017, 9:37

Следчыя апісалі трохпакаёвую кватэру экс-міністра на праспекце Незалежнасці ў Менску.

Следчы камітэт прадаўжае расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога міністра гандлю Валянціна Чаканава.

Чыноўнікам займаецца Галоўная ўправа расследавання злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі.

Як стала вядома nn.by, надоечы быў накладзены арышт на маёмасць чыноўніка. Гаворка ішла аб трохпакаёвай кватэры на праспекце Незалежнасці.

Чаканаў займеў гэтую нерухомасць яшчэ падчас працы ў кіраўніцтве спраў Лукашэнкі, пасля пераезду з Бабруйска ў Менск.

Валянцін нарадзіўся Чаканаў у Бабруйску ў 1957 годзе.

Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі, Інстытут паліталогіі пры ЦК КПБ, Акадэмію кіравання.

Працаваў першым сакратаром Магілёўскага абкаму камсамолу, начальнікам управы гандлю Бабруйскага гарвыканкама, у кіраўніцтве спраў Лукашэнкі.

У 2003-2009 - генеральны дырэктар ААТ «Белбакалея», у 2009-2015 - міністр гандлю.

Валянцін Чаканаў быў затрыманы ў снежні 2015 года. У дачыненні да яго была распачатая крымінальная справа паводле ч 3 арт 426 КК Беларусі (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў). Санкцыі паводле гэтага артыкула прадугледжваюць пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці.

У лістападзе 2016 года Чаканаў нечакана быў выпушчаны са следчага ізалятара.

Апошнія навіны