BE RU EN

За дзень Марш абураных беларусаў прагледзела больш за адзін мільён чалавек

  • 19.02.2017, 9:06

Марш 17 лютага ў Менску ўскалыхнуў інфармацыйную прастору Беларусі.

За дзень, пасля акцыі, яе ўжо прагледзеў адзін мільён, паведамляе nn.by.

Так, жывуя трансляцыі на Youtube толькі чатырох СМІ, якія працавалі ў эфіры на шэсці, агулам ужо маюць 800 тысяч праглядаў.

За дзень відэаонлайн nn.by набрала амаль 200 тысяч праглядаў, столькі ж - у «Радыё Свабода», 300 тысяч – у tut.by і 100 тысяч у «Белсату».

Сюды ж можна дадаць дзясяткі відэа і трансляцый, што рабіліся звычайнымі людзьмі ці блогерамі.

Паводле звестак Google analytics відэарэпартажы аб Маршы абураных беларусаў набралі на Charter97.org больш за 600 тысяч праглядаў.

Пры гэтым лічбы ўвесь час індэксуюцца ў большы бок, а запісы не сыходзяць з першых пазіцый у «трэнды» лакальнага youtube - гэта значыць, што цікавасць да Маршу сярод беларусаў толькі расце.

Такі ўсплёск цікавасці да тэмы зняпраўджвае словы Лукашэнкі і асобных чыноўнікаў пра тое, што дэкрэтам №3 незадаволена толькі пару соцень чалавек у краіне.

Апошнія навіны