BE RU EN

Чыноўнікі захваляваліся: настаўнікі ўцякаюць з менскіх школ

  • 19.02.2017, 8:48

Гарадскія ўлады вымушаныя прызнаць, што не могуць развязаць жыллёвае пытанне для работнікаў адукацыі.

Ў паляпшэнні жыллёвых варункаў мае патрэбу 3 271 работнікаў сістэмы адукацыі Менска. Аб гэтым, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны», распавёў старшыня камітэта адукацыі Менгарвыканкама Міхаіл Мірончык.

— У перыяд з 2011 да 2016 год работнікам нашай сістэмы было выдадзена 43 кватэры для будаўніцтва. У інтэрнаце на вуліцы Гінтаўта за камітэтам адукацыі замацавана 48 жылых каморак, у якія за тры гады было заселена 92 чалавекі. 476 сем'яў і самотных педагогаў пражываюць таксама ў інтэрнатах устаноў прафтэхадукацыі. Але гэта не задавальняе попыт, — адзначыў Мірончык. — Адной з галоўных прычын сыходу спецыялістаў з сістэмы адукацыі, з іх слоў, з'яўляецца нават не невысокі заробак, а адсутнасць жылля і немагчымасць аплачваць арэнднае. У пэўнай ступені вастрыню праблемы дапаможа зняць унясенне ў калектыўныя дамовы ўстаноў адукацыі пункту аб кампенсацыі сродкаў, выдаткаваных маладымі спецыялістамі на аплату найму жылля.

Са слоў чыноўніка, такая ініцыятыва — добраахвотная справа кожнай асобна ўзятай установы. Гаворка ідзе не пра бюджэтныя асігнаванні, а пра сродкі, атрыманыя ад пазабюджэтнай дзейнасці.

— Пытанне з жыллём востра стаіць не толькі ў маладых выкладчыкаў, але ў менскіх педагогаў агулам, таму мы будзем больш актыўна падымаць пытанне аб магчымасці будаўніцтва інтэрнатаў для работнікаў сферы адукацыі, — сказаў старшыня камітэта.

Апошнія навіны