BE RU EN

Расея прызнала пашпарты «ЛНР» і «ДНР»

  • 18.02.2017, 18:10

Пуцін падпісаў указ аб прызнанні дакументаў, выдадзеных тэрарыстамі.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызнанні дакументаў, выдадзеных грамадзянам Украіны і асобам без грамадзянства, якія пражываюць на акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей.

Паводле падпісанага ўказу, цяперашнімі расейскімі ўладамі прызнаныя выдадзеныя тэрарыстамі «ДНР» і «ЛНР» пашпарты, дакументы аб адукацыі, пасведчанні аб нараджэнні і смерці, укладанні і скасаванні шлюбу, а таксама рэгістрацыйныя знакі аўтамабіляў, паведамляе gordonua.com.

У пачатку лютага прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заяўляў, што ў Расеі пашпарты, выдадзеныя тэрарыстычнымі групоўкамі «ДНР» і «ЛНР», не атрымалі афіцыйнага прызнання.

2 лютага РБК сваім расследаванні пісала, што ў Расеі фактычна дзейнічаюць пашпарты, выдадзеныя экстрэмістамі «ДНР» і «ЛНР».

Ваенны канфлікт на ўсходзе Украіны пачаўся ў красавіку 2014 года. Украінскія вайскоўцы супрацьстаяць прарасейскім баевікам, якія часткова кантралююць Данецкую і Луганскую вобласці. У траўні 2014 года групоўкі «ДНР» і «ЛНР» зладзілі «рэферэндумы» аб незалежнасці, але іх вынікі не прызнала нават Расея, якая падтрымлівае баевікоў на Данбасе.

«Пашпарты» баевікі групоўкі «ДНР» пачалі выдаваць 16 сакавіка 2016 года. У Расеі заяўлялі, што не прызнаюць гэтыя дакументы.

Апошнія навіны