BE RU EN

РІА «Новости»: Беларусы патрабуюць вярнуць свабодныя і сумленныя выбары

  • 17.02.2017, 20:20

Пра Маршы абураных беларусаў паведамілі практычна ўсе расейскія інфармацыйныя сайты, у тым ліку галоўнае агенцтва – РІА Новости.

Удзельнікі "Маршу абураных беларусаў", арганізаванага ў Менску прадстаўнікамі беларускай апазіцыі, прынялі рэзалюцыю з патрабаваннямі да ўладаў, яны заклікаюць скасаваць дэкрэт "аб дармаедах", піша РІА Новости.

Блізу тысячы чалавек (напраўду некалькі тысяч – заўв. Charter97.org) сабраліся на Кастрычніцкай плошчы.

Яны прынялі рэзалюцыю з патрабаваннямі да уладаў, якую зачытаў адзін з арганізатараў акцыі — кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч. Дакумент змяшчае патрабаванні скасаваць дэкрэт "аб дармаедах", спыніць падвышэнне пенсійнага ўзросту і тарыфаў ЖКГ, а таксама "вярнуць свабодныя і сумленныя выбары".

Рэзалюцыя ўтрымлівае заклік да ўлады пачаць перамовы, і, калі да 17 сакавіка не будуць зробленыя крокі для выканання выкладзеных у рэзалюцыі патрабаванняў, удзельнікі акцыі, згодна з дакументам, пакідаюць за сабой права на далейшыя "калектыўныя дзеянні". Акрамя таго, былі выбраныя чатыры чалавекі з прадстаўнікоў апазіцыйных лідараў для перамоў з уладай.

Удзельнікі маршу рухаліся з паходняй, плакатамі і расцяжкамі, пад музыку з пераносных калонак, з бел-чырвона-белымі сцягамі па праспекце Незалежнасці ў бок міністэрства падаткаў і збораў. Людзі крычалі лозунгі "Жыве Беларусь", а таксама "Салідарнасць", "Не дэкрэту нумар тры".

За акцыяй назіраюць супрацоўнікі міліцыі, у тым ліку ў цывільным, яны не перашкаджалі правядзенню акцыі, але не дазволілі ўдзельнікам маршу выйсці на праезную частку падчас руху.

У красавіку 2015 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў так званы дэкрэт "аб дармаедах", у адпаведнасці з якім працаздольныя жыхары краіны, якія не працуюць і не плацяць падаткаў больш за паўгода, павінны штогод выплачваць збор сумай 20 базавых адзінак (больш за 200 даляраў). Нявыплата або няпоўная выплата падатку цягнуць за сабой штраф або адміністрацыйны арышт з абавязковым прыцягненнем да грамадскіх прац. Тэрмін выплаты гэтага падатку заканчваецца 20 лютага.

Паводле звестак міністэрства падаткаў і збораў, пакуль толькі блізу10% беларусаў, якім даслалі паведамленні аб выплаце "падатку на дармаедства", заплацілі гэты збор. Усяго паведамленняў аб выплаце падатку атрымалі больш за 470 тысяч грамадзян Беларусі.

Апошнія навіны