BE RU EN

Пра Марш абураных беларусаў напісала нават БелТА

  • 17.02.2017, 20:02

Раней беларускае афіцыйнае агенцтва амаль ніколі не пісала пра акцыі апазіцыі.

Пра акцыю, на якую выйшлі тысячы чалавек, агенцтва напісала лаканічна:

Акцыя за скасаванне дэкрэту №3 прайшла ў Менску. Марш адбыўся без здарэнняў. Удзельнікі акцыі сабраліся на Кастрычніцкай плошчы а 18.00 і адтуль прайшлі праспектам Незалежнасці праз плошчу Незалежнасці да будынка Міністэрства падаткаў і збораў.

Да міністэрства дайшлі не ўсе ўдзельнікі маршу, частка людзей аддзялілася па дарозе. Падчас акцыі ў МПЗ былі перададзеныя патрабаванні да ўладаў.

Марш скончыўся спаленнем некаторымі ягонымі ўдзельнікамі некалькіх паведамленняў на выплату збору.

Акцыя закончылася а 19.15.

Апошнія навіны