BE RU EN

ВУП Беларусі толькі ў студзені скараціўся на 0,5%

  • 17.02.2017, 18:13

Аб падзенні валавога ўнутранага прадукту паведамляе афіцыйная статыстыка.

Паводле першай ацэнкі, аб'ём валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў студзені 2017 года склаў Br7,8 млрд, або ў супастаўных коштах 99,5% да ўзроўню студзеня 2016 года, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

«Аб'ём прамысловай вытворчасці ў студзені ў сённяшніх коштах склаў Br6,8 млрд, або ў супастаўных коштах 105,9% да ўзроўню студзеня 2016 года. Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сённяшніх коштах у студзені склала Br735,4 млн і павялічылася ў параўнанні са студзенем 2016 года ў супастаўных коштах на 1,9%», - паведамляе Белстат.

Апошнія навіны