BE RU EN

Кітайскія рабочыя не далічыліся дэталяў для будаўніцтва БелАЭС

  • 17.02.2017, 17:06

У вёсцы Шчапаны Смаргонскага раёна хтосьці перашкодзіў кітайскай кампаніі будаваць лінію электраперадач для Астравецкай АЭС.

Злачынца скраў 14 металічных дэталяў коштам 1 200 рублёў. Прапажу выявілі 14 лютага.

- Заяву ў міліцыю напісаў супрацоўнік кампаніі па імі Джуаль Лі. Лінію электраперадач у Астравецкі раён кітайцы вядуць побач са Шчапанамі. Гэта на мяжы з Ашмянскім раёнам, таму, не факт, што зламыснік са Смаргоншчыны. Будаўнічая пляцоўка не ахоўваецца. Мабыць, у Кітаі з такіх пляцовак не крадуць. На жаль, у нас гэта не так, - распавёў сайту kraj.by начальнік Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта Андрэй Рэзін.

Смаргонскі РАСК пачаў крымінальную справу ў першай частцы артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Крадзеж».

Максімальнае пакаранне за такое злачынства - тры гады пазбаўлення волі.

Апошнія навіны