BE RU EN

У Менску адноўлены рух па Аўтазаводскай лініі метро

  • 17.02.2017, 16:43

Уваход на станцыю «Аўтазаводская» пакуль яшчэ закрыты.

Рух па Аўтазаводскай лініі метро адноўлены, паведаміў БелТА прэс-сакратар КУП «Мінскі метрапалітэн» Андрэй Кузьмін.

«А 15.41 рух па Аўтазаводскай лініі адноўлены, - сказаў ён. - Разам з тым уваход на станцыю «Аўтазаводская» пакуль яшчэ закрыты».

Як паведамлялася, сёння а 15.23 чалавек упаў на рэйкі на станцыі метро «Аўтазаводская».

Цягнікі на лініі былі спыненыя. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Апошнія навіны