BE RU EN

Навукоўцы знайшлі на Зямлі новы кантынент

  • 16.02.2017, 19:35

Амэрыканскія даследчыкі прыйшлі да высновы, што на нашай планеце існуе не сем, а восем кантынентаў.

З іхных слоў, новым кантынентам варта называць Зэландыю, піша news.rambler.ru.

Абапіраючыся на звесткі апошніх даследаванняў, навукоўцы заявілі, што Зэландыю можна смела называць кантынентам. Пры гэтым, з іхных слоў, у яго ўваходзіць як Новая Зэландыя, так і Новая Каледонія. Рэч у тым, што гэтыя дзве выспы размешчаныя на адной кантынентальнай пліце.

Шмат якія экспэрты і раней заклікалі залічыць Зэландыю да ліку кантынентаў, сцвярджаючы, што калісьці гэтая група выспаў была асобнай часткай сухазем’я.

Разам з тым, іншая група навукоўцаў сцвярджае, што, з аднаго боку, Зэландыю сапраўды можна назваць часткай свету, але з другога – іхнія калегі пакуль не далі дастатковую колькасць довадаў.

Апошнія навіны