BE RU EN

Найлепшы беларускі гандбольны брамнік 2016 года прадоўжыць кар'еру ў Нямеччыне

  • 16.02.2017, 15:59

Вячаслаў Салдаценка перайшоў з менскага СКА ў нямецкі «Балінген».

Беларускі брамнік Вячаслаў Салдаценка ў зімовае трансфернае акно перайшоў з менскага СКА ў нямецкі «Балінген», піша by.tribuna.com.

Адзначым, што Салдаценка два гады з'яўляўся асноўным галкіперам СКА.

У складзе нацыянальнай каманды Беларусі брамнік браў удзел у двух чэмпіянатах свету (2015, 2017) і чэмпіянаце Еўропы (2016). На чэмпіянаце Еўропы ў Польшчы ў 2016-м годзе Вячаслаў Салдаценка зноў стаў адным з найлепшых брамнікаў турніру. Таксама ў 2016 годзе быў прызнаны найлепшым маладым брамнікам свету паводле версіі аўтарытэтнага інтэрнэт-партала handball-planet.com.

Апошнія навіны