BE RU EN

Мікалай Статкевіч агучыў план Марша 17 лютага

  • 16.02.2017, 14:14

У пачатку маршу адбудзецца народны сход, на якім будуць прынятыя патрабаванні да ўлады і вызначаныя тэрміны іх выканання.

Пра гэта адзін з лідараў беларускай апазіцыі, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч напісаў у «Фэйсбуку».

«Беларускі нацыянальны кангрэс наважыў агучыць свой план правядзення Марша абураных беларусаў, які пачнецца 17 лютага а 18.00 на Кастрычніцкай плошчы Менска.

У пачатку маршу адбудзецца народны сход, на якім будуць прынятыя патрабаванні да ўлады і вызначаныя тэрміны іх выканання.

Сам Марш пройдзе на галоўным праспекце сталіцы да будынка міністэрства падаткаў і збораў, дзе ўдзельнікі акцыі выкажуць стаўленне да падатку на беспрацоўных і прымуць пастанову аб сваіх дзеяннях, калі ўлады не пойдуць насустрач патрабаванням народа.

БНК падкрэслівае, што гэты план носіць папярэдні характар і можа быць зменены на патрабаванне ўдзельнікаў Марша».

Апошнія навіны