BE RU EN

У Гомелі вайсковы патруль 15 хвілін ганяўся за рабаўніком у масцы

  • 14.02.2017, 17:20

Паводле факта ўчыненага рабавання гарадскім аддзелам СК распачатая крымінальная справа.

Да траіх вайскоўцаў, якія неслі службу ў ахове грамадскага парадку ў Цэнтральным раёне горада каля вуліц Галавацкага і Мазурава, выбег мужчына ў чорнай масцы з жаночай сумачкай у руках.

Мужчына адразу ж кінуўся бегчы, спрабуючы ў дварах схавацца ад патруля. Пятнадцаціхвілінная пагоня скончылася затрыманнем зламысніка, піша tut.by.

Пацярпелая і відавочцы пацвердзілі, што менавіта гэты мужчына вырваў сумачку.

- 26-гадовы гамяльчук быў раней судзімы за ўчыненыя рабаванні і хуліганства. Ужываліся да яго і прымусовыя захады лячэння ад хранічнага алкагалізму, - распавялі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

Апошнія навіны