BE RU EN

Справа «дармаеда» супраць уладаў у Гомелі прадоўжыцца 21 лютага

  • 14.02.2017, 14:59

Аляксандр Сямёнаў даводзіць незаконнасць падатку «на дармаедства», супярэчнасць яго Канстытуцыі.

У Гомелі суд «дармаеда» супраць дзяржавы прадоўжыцца 21 лютага а 15 гадзіне. Гэта першы такі працэс у Беларусі. 53-гадовы Аляксандр Сямёнаў хоча, каб быў прызнаны ягоны ўдзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў. Ён збіраецца давесці незаконнасць «дармаедскага падатку», супярэчнасць яго Канстытуцыі, паведамляе «Еўрарадыё».

У аўторак у Цэнтральным раённым судзе абласнога цэнтра былі заслуханыя пазіцыі бакоў, заяўленыя хадайніцтвы. Сёння некалькі дзясяткаў чалавек не патрапілі на пасяджэнне, ім проста было недастаткова месца. У наступны раз паабяцалі большую залу.

Нагадаем, што Марш абураных беларусаў пачнецца 17 лютага а 18-00 на Кастрычніцкай плошчы Менска.

Фота: racyja.com
Фота: racyja.com
Фота: racyja.com
Фота: racyja.com
Фота: racyja.com
Фота: racyja.com
Фота: racyja.com

Апошнія навіны