BE RU EN

У Гомелі пройдзе першы ў Беларусі суд «дармаеда» супраць уладаў

  • 14.02.2017, 9:25

Гамяльчук мае намер даводзіць незаконнасць указу Лукашэнкі.

У аўторак, 14 лютага, у Гомелі пройдзе першы ў Беларусі суд «дармаеда» супраць дзяржавы.

53-гадовы Аляксандр Сямёнаў збіраецца даводзіць незаконнасць «падатку на дармаедаў», супярэчнасць дэкрэта кіраўніка дзяржавы Канстытуцыі. Таксама ён хоча дамагчыся прызнання свайго ўдзелу ў фінансаванні дзяржаўных расходаў і непрымянення да яго дэкрэта, паведамляе Еўрарадыё.

Сямёнаў мае 28 гадоў працоўнага стажу, з 2013 года афіцыйна лічыцца беспрацоўным, працу ў Беларусі знайсці не змог, займаўся бізнэсам у Расеі. У 2015 годзе вымушаны быў вярнуцца на радзіму, жыў на свае ашчаджанні.

Аляксандру Сямёнаву дапамагае супрацоўнік незалежнага прафсаюза РЭП, юрыст і праваабаронца Леанід Судаленка.

Апошнія навіны