BE RU EN

Менскі сквер прэтэндуе на імя Эдварда Вайніловіча

  • 12.02.2017, 21:26

Сквер побач з Чырвоным касцёлам могуць назваць у гонар заснавальніка бажніцы святых Сымона і Алены.

Менгарвыканкам вывучае грамадскае меркаванне з нагоды надання імя Эдварда Вайніловіча скверу побач з Чырвоным касцёлам. Меркаванні менчукоў у гэтым пытанні прымае ідэалагічная ўправа гарадской адміністрацыі, паведамляе Catholic.by.

Эдвард Вайніловіч - грамадскі, палітычны і культурны дзеяч, заснавальнік і фундатар будаўніцтва касцёла святых Сымона і Алены ў Менску (Чырвонага касцёла).

ЭДВАРД ВАЙНІЛОВІЧ

Пасля кастрычніцкага перавароту 1917 года Эдвард Вайніловіч пакінуў радзіму, памёр і быў пахаваны ў Польшчы. Намаганнямі пробашча Чырвонага касцёла ксяндза Уладзіслава Завальнюка парэшткі Эдварда Вайніловіча некалькі гадоў таму былі перапахаваныя ў Чырвоным касцёле.

Апошнія навіны