BE RU EN

У аэрапорце Гамбурга 50 чалавек пацярпелі праз выцек невядомага рэчыва

  • 12.02.2017, 16:26

Аэрапорт закрыты праз выцек невядомага рэчыва.

Пра гэта паведамляе газета Bild у нядзелю, 12 лютага. Паводле інфармацыі выдання, у выніку інцыдэнту пацярпелі больш за 50 чалавек.

Выцек, паводле папярэдніх звестак, адбыўся ў сістэме кандыцыянавання. Спецыялісты высвятляюць прыроду рэчывы.

Пацярпелыя скардзіліся на кашаль, цяжкасць дыхання і раздражненне вачэй.

Прыпыненыя паветраныя пералёты былі адноўленыя. Пажарныя адкрылі доступ да тэрміналаў аэрапорта.

Апошнія навіны