BE RU EN

У Гародні ўшанавалі памяць дэпартаваных у Сібір беларусаў

  • 11.02.2017, 20:54

77 гадоў таму пачалася дэпартацыя жыхароў Заходняй Беларусі ў Сібір.

Разам з палякамі былі дэпартаваныя дзясяткі тысяч беларусаў. З гэтай нагоды сябры Звязу палякаў у Беларусі сабраліся разам, каб запаліць свечкі і памаліцца за душы загінулых у тыя часы, паведамляе «Радыё Рацыя».

- 10-га лютага 1940 года адбыўся першы вываз з Заходняй Беларусі ў Сібір не толькі палякаў, але і беларусаў і ўкраінцаў. Усіх вывезеных было блізу 140 тысяч, было чатыры этапы вывазу. Вывозілі ў вельмі цяжкіх варунках: у мароз, холад, голад. Шмат хто памёр у дарозе, гэта была праграма НКВД - пазбавіцца палякаў і тых, хто чыніў супраціў, - сказала старшыня Звязу палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс.

З нагоды сумнай гадавіны ў памяшканні СПБ выступілі жывыя сведкі сталінскіх дэпартацый.

ФОТА: РАДЫЁ РАЦЫЯ
ФОТА: РАДЫЁ РАЦЫЯ
ФОТА: РАДЫЁ РАЦЫЯ
ФОТА: РАДЫЁ РАЦЫЯ
ФОТА: РАДЫЁ РАЦЫЯ
ФОТА: РАДЫЁ РАЦЫЯ
ФОТА: РАДЫЁ РАЦЫЯ
ФОТА: РАДЫЁ РАЦЫЯ
ФОТА: РАДЫЁ РАЦЫЯ
ФОТА: РАДЫЁ РАЦЫЯ

Апошнія навіны