BE RU EN

Украіна прыбрала свой стэнд на Менскай кніжнай выставе на салідарнасць з Жаданам

  • 11.02.2017, 19:50

Беларускія ўлады забаранілі ўезд у краіну ўкраінскаму пісьменніку Сяргею Жадану.

Украінская дэлегацыя пакінула Менскую кніжную выставу ў знак пратэсту супраць затрымання паэта Сяргея Жадана. Фатаграфію пустога нацыянальнага стэнда Украіны выклаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Павал Белавус, піша nn.by.

«Сорамна! Я ў БелЭкспа зазірнуў, а там вось так цяпер выглядае нацыянальны стэнд Украіны на Менскай міжнароднай кніжнай выставе. Украінская дэлегацыя такім пратэстам падтрымала свайго дэпартаванага з Беларусі паэта Сяргея Жадана, - напісаў Павал Белавус.

Сяргею Жадану, які цяпер знаходзіцца ў Менску на паэтычным фестывалі «Вершы на асфальце», забаранілі ўезд у Беларусь, бо ён персона нон-грата ў Расеі. Літаратар павінен пакінуць краіну цягам трох сутак.

Фото: nn.by

Апошнія навіны