BE RU EN

У Літве дамовіліся пра байкот БелАЭС

  • 11.02.2017, 16:20

Лідары літоўскіх парламенцкіх партый дамовіліся аб больш цеснай каардынацыі байкоту электраэнэргіі з Астравецкай АЭС.

У падпісаным пагадненні лідары васьмі партый абяцаюць аднагалосна падтрымаць закон, які прызнае станцыю небяспечнай і забароніць гандляваць на літоўскім рынку вырабленай на ёй электраэнэргіяй. Прадстаўнікі партый таксама дамовіліся сфармаваць спецгрупы для каардынацыі дзеянняў розных структур і няўрадавых арганізацый, піша delfi.lt.

У пагадненні гаворыцца, што палітыкі абяцаюць выкарыстаць усе магчымасці парламенцкай дыпламатыі «ў падрыхтоўцы плана дзеянняў для таго, каб да гэтых важных для Літвы палажэнняў далучыліся і іншыя краіны, міжнародныя арганізацыі».

Пагадненне падпісалі лідар кіроўнага Літоўскага саюза сялян і зялёных Рамунас Карбаўскіс, старшыня апазіцыйных кансерватараў Габрыэлюс Ландсбергіс, стараста фракцыі ўваходнай у кіроўную кааліцыю сацыял-дэмакратаў Ірэна Шаўленэ, стараста фракцыі лібералаў Эўгеніюс Гентвілас, кіраўнік партыі «Парадак і справядлівасць» Рэмігіюс Жэмайтайціс, кіраўнік фракцыі Выбарчай акцыі палякаў Літвы - Саюза хрысціянскіх сем'яў Рыта Тамашунене, старшыня Літоўскай партыі зялёных Лінас Бальсіс.

Урад Літвы сцвярджае, што АЭС у Астраўцы будуецца без выканання стандартаў бяспекі і экалагічных патрабаванняў.

Апошнія навіны