BE RU EN

У Менску сёння гарэлі аўтамабілі

  • 11.02.2017, 13:27

У Менску на вуліцы Дуніна-Марцінкевіча сёння раніцай згарэлі тры аўтамабілі.

Пра гэта паведамілі ў гарадской управе МНС.

Гэта аўтамабілі "Мерседэс ML 164", "Опель Тыгра", "Фольксваген Гольф 6", якія знішчаныя агнём цалкам.

Таксама пашкоджанае лакафарбавае пакрыццё, пярэднія пасажырскія дзверы і правае люстэрка аўтамабіля "Хонда Акорд", прыпаркаванага побач з ахопленым агнём транспартам. Як мяркуецца, прычына пажару – кароткае замыканне электраправодкі "Мерседэса".

Апошнія навіны