BE RU EN

Гурт Brutto запісаў арыгінальнае прывітанне для Баранавічаў

  • 10.02.2017, 15:36

Сёння ў горадзе адбудзецца канцэрт вядомага музычнага калектыву.

Відэа, запісанае на ўездзе ў Баранавічы, гурт выклаў сёння ў Instagram. У відэароліку склад гурта Brutto стаіць на фоне надпісу «Баранавічы» ў Паўночным мікрараёне. На пярэднім плане Сяргей Міхалок вітае горад словамі: «Баранкi, баранкi, кулiчы, чакаюць спазаранку - Баранавiчы! Прабач, Бамбей ды Калькута, але ж Brutto - тута!», піша intex-press.by.

Канцэрт калектыву запланаваны на 10 лютага і пройдзе ў Лядовым палацы.

Апошнія навіны