BE RU EN

У Менску з аншлагам прайшоў канцэрт Лявона Вольскага

  • 10.02.2017, 12:26

Квіткі на канцэрт у бары «Beer&Wine» былі раскупленыя даслоўна за паўгадзіны.

Лявон Вольскі ў кампаніі свайго басіста Алеся-Францішка Мышкевіча з аншлагам паўтарыў акустычны канцэрт, які прайшоў два тыдні таму ў бары «Beer&Wine».

На той жа пляцоўцы 9 лютага музыкі выканалі больш за 27 песень, і ўпершыню ў Менску цалкам прагучала частка «Лес» новага альбома «Псіхасаматыка».

Лявона Вольскага можна параўнаць з сэрам Полам Макартні, бо квіткі на выступы брытанца, як і на канцэрты Вольскага, разлятаюцца даслоўна за паўгадзіны, піша «Новы Час».

Падчас канцэрту Лявон паставіў сябе на месца легендарнага музыкі «The Beatles» і жартаўліва прапанаваў наступным разам выступаць 5-6 гадзін.

Апошнія навіны