BE RU EN

Міграцыйны дэкрэт Трампа ўвайшоў у дзеянне

  • 9.12.2017, 21:30

Дзяржаўны дэпартамент пачне ажыццяўляць забарону на выправы ў ЗША для грамадзян васьмі краін.

Антыміграцыйныя пастановы прэзідэнта Злучаных Штатаў Дональда Трампа ўвайшлі ў дзеянне. Пра гэта паведамляе liga.net са спасылкай на выданне TheHill.

У Дзяржаўным дэпартаменце абвясцілі, што пачнуць ажыццяўляць забарона на выправы для грамадзян Чада, Ірана, Лібіі, Сірыі, Самалі, Емэна, а таксама Паўночнай Карэі і Вэнэсуэлы пасля таго, як Вярхоўны суд аднавіў трэцюю версію распараджэння Трампа.

"Нацыянальная бяспека з'яўляецца нашым галоўным прыярытэтам у візавых аперацыях. Нашы пасольствы і консульствы ва ўсім свеце цалкам ажыццяўляюць прэзідэнцкую дэкларацыю №9645 для абароны амэрыканскага народа", - гаворыцца ў заяве дэпартамента.

Дзяржаўны дэпартамент падкрэсліў, што абмежаванні на выправы для грамадзян васьмі краін не з'яўляюцца сталымі і могуць быць скасаваныя, калі краіны выканаюць стандарты абмену інфармацыяй, устаноўленыя ўрадам ЗША ў такіх пытаннях, як "тэрарыстычныя атакі, міжнародная злачыннасць ды іміграцыйнае махлярства".

4 снежня 2017 году суд разблакаваў міграцыйны дэкрэт Трампа аб забароне на ўезд у краіну грамадзян шасці краін з пераважна мусульманскім насельніцтвам (Іран, Лібія, Сірыя, Емэн, Самалі і Чад).

Апошнія навіны