BE RU EN

Ранальду перад матчам з «Севілляй» паказаў заўзятарам пяць «Залатых мячоў»

  • 9.12.2017, 21:06

У Мадрыдзе прайшла цырымонія ў гонар здабычы знакамітым футбалістам пятага трафея.

Перад матчам 15-га тура прымэры паміж «Рэалам» і «Севілляй» адбылася цырымонія ў гонар здабычы форвардам Крыштыяну Ранальду пятага «Залатога мяча», піша by.tribuna.com.

32-гадовы партугалец на «Сант'яга Бэрнабэў» паказаў заўзятарам усе пяць «Залатых мячоў».

Да 32-й хвіліны Ранальду зладзіў дубальт, забіўшы з гульні і з пенальці.

Апошнія навіны