BE RU EN

Дар'я Домрачава: Я старалася змагацца да канца

  • 9.12.2017, 19:27

Беларуская біятланістка задаволеная сваёй формай і хуткаснымі якасцямі.

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка беларуска Дар'я Домрачава, якая стала трэцяй у гонцы пераследу на этапе Кубка свету ў Хохфільцэне, распавяла, што задаволеная сваімі кандыцыямі. Пра гэта паведамляе «Прессбол».

- Я сваёй формай і хуткаснымі якасцямі задаволеная. Ёсць невялікія праблемы з інвентаром, якія мы спрабуем цягам другога этапу развязаць. Напярэдадні быў вялікі плюс у гэтым пытанні. Але я бачу, што ёсць над чым працаваць.

Трэцім месцам задаволеная. Я старалася змагацца да канца, але Кайса была мацнейшай. Было няпроста праз варункі надвор'я.

Апошнія навіны